Нягледзячы на тое, што наша Радзіма знаходзіцца пад ціскам лукашыстаў, а злы дыктатар утрымлівае ў палоне вялікую колькасць людзей і адмаўляе наяўнасць палітычных зняволеных, сапраўдныя беларусы адзначаюць 25 сакавіка дзень абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі — Дзень Волі.
Трэба разумець, што шлях да свабоды, да Волі не будзе хуткім і лёгкім. Трэба цаніць нашу беларускую салідарнасць і імкнуцца да аб’яднання намаганняў.
Каманда BELPOL далучаецца да свята, віншуе ўсіх беларусаў і жадае ў гэты святочны дзень кожнаму з нас Волі, Годнасці, Гонару і не складаць рук. Мы ўпэўнены, што «прыйдзе вясна», а з агульнымі намаганнямі гэта адбудзецца значна хутчэй.
З Днём Волі! Жыве Беларусь!