Прадстаўнікі Аб’яднання сілавікоў Беларусі BELPOL правялі рабочую сустрэчу з паслом па асаблівых даручэннях па Беларусі МЗС Украіны Ігарам Кізімам.
Падчас размовы Ігар Кізім быў праінфармаваны аб дзейнасці BELPOL і аб магчымасцях нашай арганізацыі. Тэматыка пытанняў, якія абмяркоўваліся, насіла «закрыты» характар.
Па выніках сустрэчы дасягнута дамоўленасць аб узаемадзеянні на карысць Незалежнай Беларусі і Вільної України.
Жыве Беларусь! Слава Україні!