Як мы раней паведамлялі, Геральдычная рада «Пагоня» распрацавала і перадала ў карыстанне аб’яднанню сілавікоў Беларусі BELPOL геральдычны знак.
Важным крокам у перадачы геральдычных знакаў у карыстанне BELPOL сталася падзея, якая адбылася 19 студзеня 2024 года ў Варшаве, дзе прадстаўнікі Рады ва ўрачыстай атмасферы перадалі сімвалы, падкрэслiваючы значэнне супрацоўніцтва для вяртання ў Беларусь дэмакратыі, правоў чалавека і свабоды слова.
Гэты сімвал, выкананы, дарэчы, з металу знішчанага ва Украіне расейскага танка Т-72, стае своеасаблівым мастом паміж мінулым і сучасным, увасабляючы ў сабе ідэю абнаўлення і трансфармацыі.
Мы дзякуем Геральдычнай радзе «Пагоня» за выкананую працу і за стварэнне унікальнага сімвала, які будзе служыць не толькі знакам адзінства сілавых структур будучай Беларусі, але і выразам нацыянальнага гонару і адказнасці перад грамадзянамі.
Жыве Беларусь! Жыве вечна!